Майстэрня прафесійнага развіцця "Інвестыцыі ў сябе. Ключы да прафесійнага росту" - мерапрыемства пад такой назвай прайшло на базе СШ №1 імя М.І.Пашкоўскага з удзелам маладых спецыялістаў сферы адукацыі і запрошаных экспертаў сярод іх дырэктар СШ №1 Таццяна Балдышэўская і яе намеснік Таццяна Мандрыкава. Маладыя педагогі, удзельнікі майстэрні прафесійнага развіцця, здзейснілі віртуальнае падарожжа ў свет сваёй прафесіі, дзе ва ўсіх была магчымасць праявіць свае інтэлект, кемлівасць, знаходлівасць, інтуіцыю, так неабходныя настаўніку ў сучаснай школе.

