У Беларусі гэтая дата заклікана прыцягнуць увагу грамадства да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі, палепшыць якасць іх жыцця і стварыць больш спрыяльныя ўмовы для раскрыцця іх талентаў і творчых здольнасцяў.
Педагогі ЦКРНіР правялі ўрок-талерантнасці "Розныя дзеці жывуць на планеце" у ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага". Дадзенае мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі да праблем інвалідаў, абарону іх правоў і садзейнічанне іх сацыяльнай інтэграцыі.
