02 снежня навучэнцы 9-10 класаў, у рамках прафарыентацыйнай работы, наведалі суд Бялыніцкага раёна. У ходзе правядзення мерапрыемства работнікамі суда была праведзена экскурсія па судзе. Кожны супрацоўнік, адказны за сваю дзейнасць, распавёў пра тое, чым яны займаюцца. У зале судовага пасяджэння суддзя Загорская А.У. распавяла пра тое, як можна стаць суддзёй, пра дзейнасць суддзяў у нашай краіне. У ходзе правядзення прафарыентацыйнага мерапрыемства была праведзена віктарына з навучэнцамі. Любы навучэнец, у ходзе правядзення экскурсіі, мог задаць пытанне, якое цікавіць.

