22 кастрычніка ў рамках адзінага школьнага дня і ў рамках правядзення месячніка па прафілактыцы гвалту і жорсткага абыходжання ў дачыненні да непаўналетніх перад навучэнцамі 7-9-ых класаў выступіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Бялыніцкага РАУС Баранчук Ігар Ігаравіч. У ходзе свайго выступлення Ігар Ігаравіч правёў прафілактычную гутарку з навучэнцамі накіраваную на фарміраванне законапаслухмяных паводзін у дзяцей і з мэтай фарміравання адказнасці ў вучняў за свае ўчынкі. Падчас правядзення гутаркі любы навучэнец мог задаць пытанне, якое цікавіць.
