17 кастрычніка 2025 года прайшоў другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. Алімпіядныя заданні былі накіраваны на праверку глыбокіх ведаў у галіне фінансаў: удзельнікам трэба было справіцца з 30 тэставымі заданнямі, якія ахопліваюць 10 розных тэм — ад асабістага бюджэту і зберажэнняў да асноў інвеставання і страхавання. Па выніках алімпіяды Нізаўцова Юлія, навучэнка 11 "А" класа, узнагароджана дыпломам II ступені і каштоўным падарункам. Семашкевіч Васіліса, навучэнка 11 "А" класа, узнагароджана дыпломам III ступені і каштоўным падарункам. Віншуем і жадаем поспеху ў трэцім (абласным) этапе алімпіяды...
