Грыгор'ева В.А., настаўнік нашай школы, прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Адзінства жыве ў нас», якая праводзілася ў рамках рэспубліканскага марафону «17 граняў адзінства» напярэдадні важнага свята ў жыцці нашай краіны – Дня народнага адзінства. Асноўная мэта марафону, які напярэдадні Дня народнага адзінства абвясціла РГА "Белая Русь", – згуртаванасць, стварэнне і захаванне нацыянальных каштоўнасцяў, выяўленыя ў слогане "Адзінства жыве ў нас".
Вольга Андрэеўна расказала пра валанцёрскі рух "Добрае сэрца", які дзейнічае на базе СШ №1 г.Бялынічы імя М.І. Пашкоўскага, ініцыятыўнасць школьнікаў у дабрачыннасці, што прышчапляе ў вучняў пачуцці грамадзянскасці і патрыятызму.
