Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.08.25

Жнівеньская педагагічная канферэнцыя

Гэта падзея, якая адкрывае новы навучальны год, падводзячы вынікі мінулага, пры гэтым адкрываючы новыя гарызонты і аб'ядноўваючы ўсіх членаў педагагічнай сям'і раёна ў імкненні да галоўнай мэты – якаснай адукацыі дзяцей.

Разам з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі раёна, педагогамі школ, выхавацелямі дзіцячых садкоў, прадстаўнікамі ўстаноў дадатковай адукацыі ў канферэнцыі прынялі ўдзел ганаровыя госці – старшыня раённага выканаўчага камітэта Вольга Прыстромская, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Фурсава, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Патапчык, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Іна Ігнатовіч, кіраўнік Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Галіна Налівайка, загадчык сектара культуры Таццяна Цікунова, лідар прафсаюзнага руху работнікаў адукацыі і навукі нашага раёна Наталля Смоўж..

Тэма педканферэнцыі - "Прафесіяналізм педагога як аснова высокага ўзроўню адукацыі". Пры гэтым начальнік аддзела па адукацыі Жанна Звягіна азнаёміць прысутных з вынікамі работы галіны адукацыі за 2024/2025 навучальны год і з перспектывамі, мэтамі і задачамі на будучы.

У ходзе мерапрыемства былі таксама заслуханы даклады аб ролі настаўніка ў прафесійным станаўленні маладога педагога і інш.

Таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых педагогаў раёна, хто сваёй працай натхняе, адкрывае свет, дапамагае вучням здзяйсняць маленькія і вялікія адкрыцці кожны дзень.

Дырэктар СШ №1 імя М.і. Пашкоўскага Таццяна Балдышэўская, педагог-псіхолаг Міхаілам Волкаў, настаўнік пачатковых класаў Юлія Французава - удастоены ганаровых грамат Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Падзяка Бялыніцкага райвыканкама за добрасумленную працу, творчы падыход да працэсу навучання і выхавання падрастаючага пакалення аб'яўлена настаўніку матэматыкі СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага Марыне  Назаравай.

Яшчэ мноствам узнагарод ад аддзела па адукацыі райвыканкама і галіновага прафсаюза, ГА «Беларускі саюз жанчын» і РГА «Белая Русь» былі адзначаны прадстаўнікі педагагічнай сям'і Прыдруцкага краю. Не засталіся без увагі ветэраны працы і маладое папаўненне.

 

   

   

 

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта