З прафілактычнай гутаркай "Ведай і будзь пільны" перад выхаванцамі выхаваўча-аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Факел» выступіла выконваючая абавязкі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Бялыніцкага РАУС Баранава Людміла Аляксандраўна. Падчас свайго выступу яна нагадала непаўналетнім пра тое, што трэба выконваць правілы бяспекі і пра тое, што недапушчальна здзяйсняць злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і іх аналагаў.
