11 жніўня валанцёры валанцёрскага атрада "Рукі Дапамогі" сумесна з кіраўніком атрада педагогам-псіхолагам Волкавым М.У. далучыліся да рэспубліканскай акцыі "У школу з Добрым Сэрцам", якая адбылася ва ўзаемадзеянні з Бялыніцкай раённай арганізацыяй "БРСМ". Падчас правядзення акцыі валанцёры сабралі розныя канцылярскія прыналежнасці, сшыткі для дзяцей, якія выхоўваюцца ў шматдзетных сем'ях.

