Памяць пра гістарычныя падзеі важная для кожнага чалавека. Таму 4 жніўня рабяты рознаўзроставага атрада прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні «Мы гэтай памяці верныя». Падчас мерапрыемства дзеці прадэманстравалі свае веды падзей Вялікай Айчыннай вайны, а таксама даведаліся новыя факты пра падзеі тых гадоў на тэрыторыі Бялыніцкага раёна.
