25 чэрвеня 2025 года педагогі і навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у рэгіянальнай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», якая прайшла ў парку Бялынічаў. Мерапрыемства адбылося ў рамках марафону моладзі і студэнцтва, а таксама з мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму і любові да сваёй краіны, да свайго народа.
Удзельнікі патрыятычнай акцыі ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання, а затым усклалі кветкі да помніка загінулым землякам.