Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, адбыўся на Алеі Герояў у Ліпавым гаі ў Бялынічах.
Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь і грамадскасць у 4 раніцы сабраліся ў гэтым святым для бялынічан месцы, каб ушанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і мірнае неба над галовамі будучых пакаленняў.
Удзельнікі мітынгу зноў успомнілі, як 84 гады таму фашысцкая Германія без абвяшчэння вайны ўварвалася на тэрыторыю Савецкага
Саюз. Пачаўся доўгі шлях бяспрыкладнага гераізму і подзвігу савецкага народа, самаадданасці даўжынёю ў чатыры гады.
22 чэрвеня мы шануем памяць салдат Чырвонай Арміі, партызан-падпольшчыкаў, работнікаў заводаў і палёў, че мужнасць і велізарная працавітасць наблізіла Дзень Перамогі. Разам схіляем галовы перад тымі, хто назаўсёды застаўся на палях бітваў, загінуў ад рук акупантаў і страціў жыццё ў засценках лагераў смерці і гета.

