Ад галоўнай гарадской плошчы каля райвыканкама да раённага цэнтра культуры прайшло ўрачыстае шэсце яшчэ ўчарашніх школьнікаў, а цяпер абітурыентаў. Ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння атэстатаў і віншаванні дзяцей прымуць удзел прадстаўнікі мясцовай улады, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, лідары грамадскіх аб'яднанняў. Сёння выпускнікі апошні раз станцуюць школьны вальс, падзякуюць педагогам за атрыманыя веды і сустрэнуць світанак як сімвал новага этапу.
На сцэне раённага цэнтра культуры прайшла цырымонія ўручэння залатых і сярэбраных медалёў выпускнікам школ 2025 года – тых, хто сваёй упартай працай, мэтанакіраванасцю і бліскучымі ведамі заслужыў вышэйшыя школьныя ўзнагароды.
Падчас мерапрыемства выпускнікі не проста атрымлівалі атэстаты і пахвальныя лісты за асаблівыя поспехі ў вучобе, спартыўным і грамадскім жыцці, але і дэманстравалі свае творчыя здольнасці і таленты.
Таксама падзячныя лісты аддзела па адукацыі, сектара культуры атрымалі бацькі.



Больш фота тут...