29 мая для вучняў 10 класа была арганізавана экскурсія ў мастацкі музей ім. У.к. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Бялынічы. Рабят зацікавіла "Дрэва памяці" і часовая выстава "Вайна: дзень за днём", дзе яны змаглі не толькі ўбачыць мастацкія творы на тэму Вялікай Айчыннай вайны, але і адчуць цяжкія ваенныя часы і даведацца больш пра подзвігі землякоў.


