Каманды школы "Патрыёты» і «Мы за мір» прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога турніру па інтэлектуальных гульнях "80 гадоў Вялікай Перамогі", які прайшоў на базе СШ №1 імя М.І.Пашкоўскага.
Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы Магілёўскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь".
Інтэлектуальны турнір складаўся з сямі раўндаў, усе пытанні тычыліся падзей Вялікай Айчыннай вайны: асноўных дат, знакавых бітваў, гарадоў-герояў і выбітных асоб, якія непасрэдна былі звязаны з падзеямі 1941-1945 гг.
📌Па выніках гульні каманда навучэнцаў "Мы за мір" заняла 3 месца, а каманда педагогаў школы "Патрыёты " заваявала дыплом 1 ступені. Віншуем!!!

