У рамках праекта "Я. мая сям'я. Мая Радзіма" прайшоў тэматычны занятак у 5"Г" класе «Падарожжа па Беларусі (праектаванне маршруту па ўнікальных культурных мясцінах роднага краю»). Мэтай дадзенага мерапрыемства было фарміраванне ў вучняў цікавасці да культуры роднага краю. Навучэнцы ўспаміналі Гарады Беларусі, разгадваючы віктарыну, а таксама складалі калажы ўнікальных месцаў Бялыніцкага раёна, якія мацавалі на карту-маршрут. Пасля заканчэння ўрока, настаўнік разам з навучэнцамі прамалявалі шлях сямі цудаў зямлі Бялыніцкай, якія яны наведаюць у бліжэйшы час
