21 сакавіка 2025 года педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню памяці спаленых вёсак, які прайшоў на мемарыяльным комплексе «Стэфанова». Удзельнікі ўсклалі кветкі да помніка, У памяць аб тых, хто памёр ад катаванняў пакут у фашысцкіх руках, хто згарэў у пякельным агні нянавісці ворага, ушанавалі хвілінай маўчання.
