Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.03.25

Усебеларуская патрыятычная акцыя "Мы-грамадзяне Беларусі"

14 сакавіка 2025 года навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое праходзіла ў раённым Цэнтры культуры, прысвечанае ўручэнню пашпартоў юным грамадзянам нашага раёна ў рамках традыцыйнай Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі».

Навучэнцы сталі ўладальнікамі свайго галоўнага дакумента, а таксама Канстытуцыі нашай краіны і кнігі «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Вольга Прыстромская, пракурор раёна Ігар Алёхна і старшы інспектар па працы з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства РАУС Вольга Ігнатовіч.

•З словам у адказ-абяцаннем быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны ад імя юных бялынічан, якія атрымалі сёння пашпарт, выступіла навучэнка СШ №1 імя М.І.Пашкоўскага Паліна Паўлючэнка.

Яшчэ адным важным момантам мерапрыемства стала цырымонія развітання з піянерскім гальштукам і ўступленне ў шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі

   

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта