Урачыстае ўручэнне пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у рамках акцыі " Мы-грамадзяне Беларусі!"адбылося ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 11 сакавіка.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук'янаў уручылі пашпарты і памятныя сувеніры юным прадстаўнікам таленавітай моладзі з розных куткоў Беларусі. У ліку тых, хто быў удастоены гонару атрымаць пашпарт у такой урачыстай абстаноўцы, – 14-гадовая Ксенія Шабусава, навучэнка 8-га класа сярэдняй школы № 1 г.Бялынічы ім. М.І. Пашкоўскага.
Ксенія з'яўляецца актывісткай Бялыніцкага РС ГА "БРПА" і раённай арганізацыі ГА "БРСМ", не раз станавілася пераможцай розных онлайн-алімпіяд, а таксама творчых конкурсаў.


