08 Лютага 2025 года для навучэнцаў 7-8-ых класаў была арганізавана экскурсія да помніка загінулым землякам у Афганістане.
Падчас экскурсіі навучэнцы даведаліся пра ваенныя дзеянні ў Афганістане, пра подзвіг ураджэнцаў Бялыніцкага раёна ў гады вайны ў Афганістане. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.
