Пад такой назвай на базе СШ №1 імя М.І.Пашкоўскага сёння прайшло раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства для вучняў выпускных класаў устаноў адукацыі Бялыніцкага раёна.
На сустрэчу з навучэнцамі былі запрошаны заказчыкі кадраў-прадстаўнікі гаспадарак і арганізацый нашага раёна: ААТ «Бялыніцкі райаграпрамтэхснаб», «Аграсэрвіс», «Новая Друць», раённай ветэрынарнай станцыі, ПМК-241.
З прэзентацыямі сваіх навучальных устаноў выступілі спецыялісты сельскагаспадарчых каледжаў з г.Клімавічы, г.Жылічы, Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, Магілёўскага каледжа будаўніцтва імя А.П. Старавойтава.
Па завяршэнні мерапрыемства навучэнцы актыўна падыходзілі да прадстаўнікоў навучальных устаноў і задавалі пытанні, якія іх цікавяць.
