23 студзеня педагог-арганізатар Краўцова Г.А. і педагог-псіхолаг Волкаў М.У. прынялі ўдзел у трэцім этапе моладзевага інфармацыйна –асветніцкага праекта «Моладзевы вектар Магілёўшчыны» -квэст-гульні «Нам ёсць чым ганарыцца і што берагчы».
Квэст-гульня "Нам ёсць ганарыцца і што берагчы", дзе неабходна было адказаць на 7 блокаў пытанняў, накіраваных на вывучэнне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, развіццё пачуцця нацыянальнага гонару і любові да сваёй краіны і яе дасягненняў за 30 гадоў незалежнасці.
Рабятыы з трох каманд "Адзінства", "Даеш моладзь!"(ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага") і "Дружба" справіліся з заданнем з рознымі вынікамі.
Узровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў квэст-гульні ацэньвалі запрошаныя госці: галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Яніна Руцкая і загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Алена Грыбайлава.
Па выніках сямі тураў перамогу атрымала каманда "Дружба", якая складаецца з прадстаўнікоў працоўнай моладзі. Другі вынік у вучнёўскай моладзі з каманды "Адзінства". Тройку лідараў замкнула Зборная "Даеш моладзь".

