З 13 па 17 студзеня 2025 года прайшоў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Двое вучняў нашай школы вярнуліся з перамогай. Вучаніца 10 "Б" класа РАДОЎСКАЯ Марына ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені па рускай мове (настаўнік ЛЫЧКОЎСКАЯ А.У.), вучань 9 "А" класа НАЗАРАЎ Канстанцін узнагароджаны граматай за выніковы ўдзел (настаўнік НАЗАРАВА М.І.). Віншуем пераможцаў!!! Малайцы!!! Ганарымся поспехамі!!! Дзякуй вучням і педагогам за вялікую працу па падрыхтоўцы да алімпіяды.

