Традыцыйнае свята "Фабрыка зорак" - гэта мерапрыемства для лепшых вучняў агульнаадукацыйных школ Бялыніцкага раёна, якія дабіліся значных поспехаў у вучэбнай, спартыўнай, грамадскай дзейнасці, удзел у якім прымае кіраўніцтва раёна і дэпутацкага корпуса.Разам з рабятамі на свяце прысутнічалі і іх педагогі. Чароўным падарункам для ўсіх прысутных стала навагодняе прадстаўленне "Чароўныя ўрокі Дзеда Мароза", падрыхтаваны калектывам МЦ "Ветразь" і яго выхаванцамі з тэатральнай студыі "Лікі" пры ўдзеле ўзорнага харэаграфічнага ансамбля "Сузор'е" РЦК, узорнага вакальнага ансамбля "Акварэлькі" і танцавальнага калектыву "Гарэзы" ДШМ, навучэнцаў СШ №1 і СШ №2.



