Пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спаборніцтваў, актывісты грамадскага руху, якія прадстаўляюць нашу школу, сталі ўдзельнікамі абласнога навагодняга дабрачыннага свята, якое прайшло 26 снежня ў Палацы культуры Магілёўскай вобласці ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».
Ля самага ўваходу ў Палац культуры разгарнуўся сапраўдны канцэрт з песнямі, танцамі і казачнымі персанажамі, якія віталі ўдзельнікаў, давалі ўсім «пяць» і з радасцю рабілі сумесныя фатаграфіі.
У холе ўстановы культуры рабят таксама чакалі казачныя персанажы-усе разам яны вадзілі вялікі карагод. Праграма свята была вельмі яркая і насычаная. Рабяты паглядзелі навагоднюю казку "Зорныя прыгоды Снягуркі і яе сяброў", сустрэліся з Дзедам Марозам і яго ўнучкай, атрымалі падарункі ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі і пагутарылі з першай беларускай жанчынай-касманаўтам Марынай Васілеўскай.
Цёплая і ўтульная атмасфера адбілася ўсмешкамі.

