27 лістапада 2024 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» праходзіў фестываль для настаўнікаў матэматыкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі «рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу на вучэбных занятках па матэматыцы». У яго рабоце прынялі ўдзел 24 педагогі Магілёўскай вобласці.
Фестываль праводзіўся ў мэтах удасканалення прафесійных кампетэнцый настаўнікаў матэматыкі па пытаннях развіцця і выхавання асобы навучэнца сродкамі вучэбнага прадмета «матэматыка».
У ходзе правядзення фестывалю ўдзельнікі мелі магчымасць абмяняцца вопытам сваёй работы па пытаннях выхавання і развіцця асобы навучэнца сродкамі вучэбнага прадмета «матэматыка».
Па заканчэнні мерапрыемства ўсе выступоўцы былі адзначаны сертыфікатамі ўдзельніка.

