Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.11.24

Дзень адчыненых дзвярэй ў Магілёўскім дзяржаўным ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічным каледжы імя К.П. Арлоўскага

19.11.2024 года ў рамках прафарыентацыйнай работы ў Магілёўскім дзяржаўным ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічным каледжы імя К.П. Арлоўскага прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Больш за 200 навучэнцаў горада Магілёва і Магілёўскай вобласці наведалі гэтую ўстанову адукацыі.

Для вучняў нашай школы паездку ў вядучы агралесатэхнічны каледж арганізавала дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова "Бялыніцкі лясгас". Прадстаўнікі адміністрацыі і педагагічныя работнікі каледжа правялі для гасцей экскурсіі па тэрыторыі, пазнаёмілі з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы адукацыі. Педагогі каледжа расказалі навучэнцам аб прафесіях, якія можна атрымаць у каледжы, а таксама аб перспектывах працаўладкавання. Для вучняў былі праведзены экскурсіі па вучэбных кабінетах, музеях каледжа. Асаблівую цікавасць выклікала наведванне цэнтра кампетэнцый тэхналогій сельскай гаспадаркі.

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта