24 кастрычніка 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму «Бацькоўская любоў і яе роля ў выхаванні дзяцей». Перад законнымі прадстаўнікамі выступілі начальнік АДАІ Бялыніцкага РАУС Булава Вадзім Аляксандравіч, урач-нарколаг УАЗ "Бялыніцкая цэнтральная раённая бальніца" - Сяміхін Ілля Віктаравіч, начальнік Бялыніцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь - Шаўкоў Уладзімір Анатольевіч. У сваіх выступленнях запрошаныя нагадалі аб правілах бяспекі на дарозе, нашэнні святлоадбівальных элементаў, прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, адказнасці за выхаванне і ўтрыманне непаўналетніх дзяцей. Шаўкоў Уладзімір Анатольевіч правёў прафарыентацыйную гутарку з законнымі прадстаўнікамі па пытанні паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
