24 кастрычніка 2024 года ў рамках прафарыентацыйнай работы і з мэтай павышэння прэстыжу ваеннай службы для навучэнцаў 10-11-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага" адбылася сустрэча са старшым выкладчыкам УА "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" падпалкоўнікам М.К.Кузьмічовым.
Для дзяцей падрыхтавалі цікавую праграму: прагляд фільма, апавяданні пра службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, а таксама азнаёмілі з алгарытмам дзеянняў пры паступленні і ўмовамі побыту курсантаў.

