Сёння ва ўрачыстай і святочнай абстаноўцы педагогі Бялыніцкага раёна дзяліліся сваімі напрацоўкамі, радаваліся поспехам, ганарыліся дасягненнямі, атрымлівалі ўзнагароды. У РЦК прайшла традыцыйная жнівеньская педканферэнцыя. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі старшыні Бялыніцкага райвыканкама Вольга Прыстромская, раённага Савета дэпутатаў Ірына Фурсава, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Патапчык. На сцэну вялікай залы раённага цэнтра культуры за заслужанымі ўзнагародамі падымаліся прадстаўнікі педагагічнай сям'і Прыдруцкага краю, якія дамагліся значных поспехаў у працы і грамадскім жыцці калектыву.





