Маладых спецыялістаў сферы адукацыі ўрачыста сустракалі ў Бялынічах. Сёлета ў дзіцячыя садкі і школы ў Прыдруцкага краю прыйшлі 16 маладых спецыялістаў.
Маладое папаўненне цёпла павіталі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Патапчык і начальнік аддзела па адукацыі Жанна Звягіна.
- Упэўнена, што вы ніколькі не пашкадуеце, што сваю працоўную дзейнасць пачалі на Бялыніцкай зямлі, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна. - Гледзячы на вас, я ўпэўнена, што нашым дзецям пашанцавала з новымі настаўнікамі. У Вас яшчэ ўсё наперадзе, вы поўныя сіл і энергіі. Будзе выдатна, калі вы замацуецеся тут, знойдзеце выдатнае месца для працы і для жыцця.
Прадстаўнікі "Беларусбанка", цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама распавялі аб асноўных прэферэнцыях, якія прадстаўляюцца маладым спецыялістам на першым працоўным месцы ў частцы набыцця жылля, крэдытавання, умоў аплаты працы і г.д.
Акрамя таго, маладыя педагогі даведаліся, як можна з карысцю правесці вольны час, заняцца спортам, наведаць культурныя мерапрыемствы. У свой першы працоўны дзень маладыя спецыялісты наведалі з экскурсіяй мастацкі музей імя У.К. Бялыніцкага-Бірулі, дзе шмат даведаліся пра тое месца, дзе ім трэба будзе працаваць, і пра славутасці Прыдруцкага краю.

Больш фота тут https://www.zara.by/v-rajone/molodyh-pedagogov-radushno-poprivetstvovali-na-belynichskoj-zemle/