22 ліпеня пачаў працу студэнцкі атрад "Колас" імя двойчы героя Сацыялістычнай працы В.К. Старавойтава.
На базе ААТ «Бялыніцкі райаграмтэхзабеспячэнне» рабяты дадзенага атрада працуюць на зернесушыльным комплексе (в.Камяніца), узброіўшыся рыдлёўкамі і венікамі, яны наводзілі парадак на тэрыторыі збожжатоку, дапамагаючы не страціць ні зярнятка. Працаваць у камандзе рабятам падабаецца.
