Бялыніцкі раённы аддзел Магілёўскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь інфармуе.
З 10 чэрвеня 2024 года ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва запрацаваў адзіны нумар: 122 – па пытаннях несвоечасовай выплаты працадаўцамі дзяржаўных дапамог, у тым ліку, дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах.
Для аператыўнага вырашэння пытанняў выплаты дапамог, грамадзяне могуць звярнуцца ў органы фонду па нумары 122.
Званкі прымаюцца ў працоўныя дні з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30.
Даведачную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8-02232-72979.
Бялыніцкі раённы аддзел Магілёўскага
абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва