Сёння для выпускнікоў агульнаадукацыйных школ Бялыніцкага раёна асаблівы вечар.
Ад галоўнай гарадской плошчы каля райвыканкама да раённага цэнтра культуры прайшло ўрачыстае шэсце яшчэ ўчарашніх школьнікаў, а цяпер абітурыентаў. Ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння атэстатаў і віншаванні дзяцей прымуць удзел прадстаўнікі мясцовай улады, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, лідары грамадскіх аб'яднанняў. Сёння выпускнікі апошні раз станцуюць школьны вальс, падзякуюць педагогам за атрыманыя веды і сустрэнуць світанак як сімвал новага этапу.
Уладальнікамі залатых медалёў і атэстатаў асаблівага ўзору сталі - Віялета Малахоўская, Дар'я Антонава, Ева Кастрова, Анастасія Раманькова


Падчас мерапрыемства выпускнікі не проста атрымлівалі атэстаты і пахвальныя лісты за асаблівыя поспехі ў вучобе, спартыўным і грамадскім жыцці, але і дэманстравалі свае творчыя здольнасці і таленты.
Таксама падзячныя лісты аддзела па адукацыі, сектара культуры атрымалі бацькі за добрае выхаванне дзяцей і самі выпускнікі.
Падзякамі і каштоўнымі падарункамі РК ГА "БРСМ" адзначаны адзінаццацікласнікі, якія прымалі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці арганізацыі.




