Прадстаўнікі Рыльскага авіяцыйнага тэхнічнага каледжа сустрэліся са старшакласнікамі СШ №1 імя М.і.Пашкоўскага, іх бацькамі і педагогамі ўстановы. З уступным словам да прысутных звярнулася начальнік аддзела па адукацыі Бялыніцкага райвыканкама Жанна Звягіна, якая падкрэсліла, што выбар прафесіі – важны этап у жыцці кожнага чалавека, паколькі вызначае ўсё далейшае дарослае жыццё.
Дырэктар каледжа Андрэй Лісман распавёў пра горад Рыльск і сваю ўстанову адукацыі, прапанаваўшы выпускнікам звярнуць увагу на Рыльскі авіяцыйны тэхнічны каледж, як на ўстанову для далейшага навучання. Больш падрабязна аб установе і ўмовах паступлення дзецям распавялі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і маладзёжнай палітыцы каледжа Вольга Ільіна і начальнік аддзела прафарыентацыі Наталля Копцева. Па завяршэнні мерапрыемства ў хлопцаў была магчымасць пагутарыць асабіста з прадстаўнікамі каледжа і задаць пытанні, якія іх цікавяць.

