Урачыстае адкрыццё выставы " табе, Перамога, прысвячаем!", арганізаванай у рамках рэспубліканскай акцыі " Бялынічы-культурная сталіца Беларусі-2024» і ў гонар 80-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшло ў мастацкім музеі імя У.К. Бялыніцкага-Бірулі.
Работы вядомых беларускіх мастакоў, прадстаўленыя на экспазіцыі, паказваюць сюжэты розных этапаў ваенных дзеянняў, Народна-вызваленчую барацьбу з акупантамі, побыт воінаў і партызан, радасць вызвалення Радзімы, змяшаная з горыччу страт...
✔ ️Юныя наведвальнікі выставы з заміраннем сэрца глядзелі на палотны прызнаных майстроў пэндзля, як бы разам з імі акунаючыся ў наша Гераічнае і складанае мінулае.
