Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі, якая стала сапраўды народным дакументам. Прыняты 30 гадоў таму і ўдасканалены на рэферэндумах воляй большасці беларусаў Асноўны Закон шмат у чым вызначае ход нашай гісторыі.
Дзякуючы Канстытуцыі створаны ключавыя інстытуты дзяржаўнай улады, гарантаваныя правы і свабоды грамадзян.
Голас народа, аддадзены за пераемнасць лепшых традыцый мінулай эпохі, стаў залогам захавання міру і згоды ў грамадстве. Беспрэцэдэнтны давер грамадзян Беларусі палітычнай сістэме даў магчымасць пабудаваць стабільную і незалежную дзяржаву.
А замацаваныя ў Асноўным Законе фундаментальныя каштоўнасці, такія як сацыяльная справядлівасць, традыцыйная сям'я, гістарычная праўда, з'яўляюцца для нас вернымі арыенцірамі, якія дапамагаюць пераадольваць сучасныя выклікі і ўпэўнена глядзець у будучыню.


Дыялогавая пляцоўка "30 гадоў устойлівага канстытуцыйнага развіцця" прайшла сярод педагогаў і навучэнцаў старэйшых класаў
