Сёння 04.03.2024 года ў Бялыніцкім РАУС падведзены вынікі конкурсу "Міліцыя вачыма дзяцей", які праводзіўся ў мэтах прыцягнення падлеткаў да грамадска карыснай дзейнасці праз прапаганду прафесіі беларускага супрацоўніка міліцыі.
У актавай зале намеснік начальніка Бялыніцкага РАУС С.В.Нізаўцоў і спецыяліст інспекцыі па справах непаўналетніх С.Л.Патапенка ўзнагародзілі пераможцаў.
Навучэнец нашай школы, Мікачоў Уладзіслаў, заняў першае месца ў намінацыі вырабаў. Усе ўдзельнікі, якія прымалі ўдзел у конкурсе, атрымалі заахвочвальныя прызы і словы падзякі ад супрацоўнікаў міліцыі.

