21 лютага 2024 года адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбным прадмеце «Фізіка» з выкарыстаннем дыстанцыйных (інфармацыйна-камунікацыйных) тэхналогій узаемадзеяння. Нашу школу прадстаўляла вучаніца 11 " А " класа Мядзьвядзёва Дар'я. Яе праца "Выяўленне і рэгістрацыя магнітных палёў", (кіраўнік - настаўнік фізікі Гейсцер Мікалай Раманавіч), паспяхова прайшла адборачны тур. А выступленне Дар'і ў вочным этапе дазволіла членам журы па вартасці ацаніць даследванне. Па выніках Мядзведзева Дар'я ўзнагароджана граматай за выніковы ўдзел (пахвальным водгукам) у рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбным прадмеце «Фізіка».
Віншуем Мядзведзеву Дар'ю і Гейсцера Мікалая Раманавіча з паспяховым выступленнем і жадаем ім далейшых творчых перамог!