21 лютага 2024 года на базе ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага" ў рамках прафарыентацыйнай работы прайшла інфармацыйная сустрэча з прадстаўніком Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь падпалкоўнікам Э. А. Смаленскім і начальнікам пункта прызыву Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў старшым лейтэнантам а. с. Пшыходскім.
Удзельнікаў мерапрыемства азнаёмілі з правіламі паступлення ў ВАРБ, а таксама паказалі фільм пра ўмовы і побыт курсантаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Напрыканцы мерапрыемства рабяты атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавяць.

