29 студзеня 2024 года адбылася віртуальная экскурсія па «УА «БДСГА» для вучняў 11 класаў. Яўген Віктаравіч Раўкоў, дацэнт, кандыдат сельскагаспадарчых навук, расказаў аб правілах прыёму на 2024 год, умовах прыёму і перспектывах навучання ў акадэміі, правёў завочную экскурсію па акадэміі, запрасіў на Дзень адчыненых дзвярэй.