14 снежня часопіс "Юны выратавальнік" у чарговы раз пабываў у гасцях у рабят нашай школы.
Часопіс "Юны выратавальнік" - адзіны ў Беларусі дзіцячы часопіс, які вучыць усім пытанням бяспечных паводзін. У ім можна знайсці адказы на розныя пытанні. Напрыклад, якія дзеянні трэба зрабіць у выпадку небяспекі любога выгляду, як справіцца з агнём, як прадухіліць бяду, як аказаць неадкладную дапамогу, калі нешта здарылася з вашымі сябрамі або блізкімі.
🔸Разнастайныя гульні, віктарыны, забавы дазволілі навучэнцам не толькі зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі перад канікуламі, але і прадэманстраваць свае набытыя на ўроках і ў жыцці, веды ў галіне бяспекі.
