Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьАддзел па адукацыі Бялыніцкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі"СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА № 1 г.БЯЛЫНІЧЫ ІМЯ МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА ПАШКОЎСКАГА"
24 лістапада навучэнцы 6-х класаў нашай школы пабывалі на экскурсіі ў Магілёўскім абласным цэнтры бяспекі. Школьнікі прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні, у якой мадэляваліся розныя надзвычайныя сітуацыі.Удзельнікі гульні адпрацоўвалі эвакуацыю пры пажары з моцна задымленых памяшканняў, прайшлі тэставанне пры дапамозе планшэтаў, пабывалі ў сітуацыі, калі трэба паведаміць пра здарэнне ў розныя экстранныя службы. Тэхналогіі дапоўненай рэальнасці дапамаглі навучэнцам і пры тушэнні пажару. Школьнікі нават змаглі дапамагчы чалавеку, які праваліўся пад лёд. І многія іншыя сітуацыі нікога не пакінулі абыякавымі.Школьнікі пакідалі Цэнтр бяспекі, дзелячыся адзін з адным яркімі эмоцыямі і ўражаннямі.
18 чэрвеня 2025 года ў рамках правядзення дадатковых мерапрыемстваў сярод работнікаў установы адукацыі па недапушчэнні здзяйснення злачынстваў супраць палавой свабоды і палавой недатыкальнасці непаўналетніх перад педагагічным калектывам выступіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Бялыніцкага РАУС Баранчук Ігар Ігаравіч. У ходзе свайго выступу Ігар Ігаравіч правёў тлумачальную працу з педагагічнымі работнікамі ўстановы адукацыі па пытаннях мер крымінальнай адказнасці за гэты від злачынстваў.
З 22 жніўня пачала сваю працу вучнёўская вытворчая брыгада другаснай занятасці"Ўмелец". Хлопцы займаюцца рамонтам мэблі: вырабляюць замену спінак і сядзенняў у вучнёўскіх крэслах.
разгарнуць » / « згарнуць