23 лістапада 2023 г. праводзіўся абласны семінар «Асаблівасці фарміравання матэматычнай пісьменнасці вучняў» у рамках падрыхтоўкі да нацыянальнага даследавання якасці адукацыі. Вопытам работы па тэме "Рашэнне практыка-арыентаваных задач" падзялілася настаўніца матэматыкі нашай установы адукацыі Назарава Марына Іванаўна. Гэта ўжо не першае паспяховае выступленне Марыны Іванаўны на абласным узроўні. Пажадаем творчаму педагогу далейшых поспехаў!
