Атрад юных інспектараў руху - гэта творчае аб'яднанне школьнікаў, якія дапамагаюць школе ў арганізацыі работы па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прапагандуюць правілы дарожнага руху (бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах горада) сярод навучэнцаў сваёй установы адукацыі. Рабяты з ЮІР правялі для малодшых школьнікаў акцыю "Флікер – наш сябар! Не забывай пра яго!». У яе рамках члены атрада згулялі ў гульню па ПДР з малодшымі школьнікамі, ім нагадалі правілы паводзін на праезнай частцы, распавялі аб дарожных знаках, папярэдзілі аб небяспеках, якія падпільноўваюць на дарогах, таксама адзначылі важнасць нашэння флікераў у цёмны час сутак. Малодшыя школьнікі актыўна дэманстравалі свае веды ПДР і адгадвалі загадкі. Навучэнцам нагадалі пра выкананне правілаў дарожнага руху, рабяты паўтарылі дарожныя знакі і ўспомнілі пра тое, як пераходзіць праезную частку дарогі.

