У гарадскім парку асабліва шмат апалага лісця. Гэты залаты дыван прыбіраюць педагогі і навучэнцы. Прыбіраючы смецце і апалае лісце, дасягаюцца дзве мэты: важна навесці чысціню і парадак, а яшчэ выхаваць у рабят павагу да навакольнага асяроддзя і чужой працы. Абавязак кожнага з нас - падтрымліваць парадак у дварах і на вуліцах, у скверах і парках. Ад кожнага з нас залежыць прыгажосць нашага раёна.

