Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.11.23

Навучэнцы 10-х і 11-х класаў наведалі дзень адчыненых дзвярэй ва УУС Магілёўскага аблвыканкама

Яшчэ да пачатку мерапрыемства ўвагу школьнікаў прыцягнула выстава рэтра і сучасных аўтамабіляў Дзяржаўтаінспекцыі. Акрамя таго, хлопцы маглі ўбачыць і службовых сабак.
У фае арганізавана выстава тэхнікі і ўзбраення АМАП, стэнды ДАІ, упраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС, упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС, БППСМ УУС, Магілёўскага інстытута МУС, Дэпартамента аховы МУС. Навучэнцы маглі праверыць свае веды ў ПДР і кібербяспекі, маглі зрабіць сабе ID картку.
Акрамя таго, асаблівую цікавасць у хлопцаў выклікала і памяшканне аператыўна-дзяжурнай службы, куды былі арганізаваны невялікія экскурсіі.
Навучэнцы атрымалі інфармацыю ад прадстаўнікоў ВНУ аб сакрэтах паспяховага паступлення ў Акадэмію і інстытут МУС Рэспублікі Беларусь.

   

   

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта