Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу інтэрактыўных заняткаў (мерапрыемстваў) аб'яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнай, турысцка-краязнаўчага, ваенна-патрыятычнага профіляў», які праходзіў з лютага па кастрычнік 2023.

Вынікі абласнога этапу
Конкурс праводзіўся сярод педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з мэтай выяўлення і папулярызацыі лепшых практык інтэрактыўнага навучання, накіраваных на сацыялізацыю навучэнцаў і актывізацыю дзейнасці ўстаноў адукацыі для стварэння інтэрактыўнага адукацыйнага асяроддзя.
На конкурс былі прадстаўлены метадычныя распрацоўкі заняткаў аб'яднанняў па інтарэсах, выхаваўчых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў інтэрактыўным рэжыме з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у трох намінацыях: «дыялогавая пляцоўка», «ІКТ-майстэрня», «Формула выхавання».
Усяго-67 конкурсных работ.
Кісялёва Вольга Леанідаўна, настаўнік біялогіі, узнагароджана дыпломам ІІІ ступені за працу " экалагічная гульня "ў свеце раслін і жывёл" і прыме ўдзел у рэспубліканскім этапе конкурсу.
Віншуем з перамогай, жадаем творчых поспехаў!!!