Мама, мама, матуля…
Колькі цяпла тоіць гэта магічнае слова, якім называюць самага дарагога, блізкага, каштоўнага чалавека.
І напярэдадні выдатнага свята "Дзень Маці" мы сабраліся ў актавай зале нашай школы, каб павіншаваць і выказаць вялікую ўдзячнасць нашым Любімым мамам, бабулям – усім тым, хто падарыў нам самае дарагое - жыццё.
Удзельнікі канцэрта на працягу ўсяго мерапрыемства дарылі не толькі добрыя словы і ўсмешкі, але і падрыхтаваныя нумары: чыталі вершы, выконвалі песні, танцавалі, гралі на розных музычных інструментах.


