6 кастрычніка 2023 года ў мэтах прыцягнення выпускнікоў для паступлення ў БДПУ ім. М. Танка прайшла сустрэча вучняў 10-11-х класаў установы адукацыі з выпускнікамі профільнага класа педагагічнай накіраванасці-2023 Кастравай Янай, Вададохавым Захарам, цяпер студэнтамі першага курса БДПУ ім. М.Танка. Яна і Захар правялі віртуальную экскурсію па Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім.М. Танка, расказалі цяперашнім старшакласнікам не толькі пра насычанае і цікавае жыццё студэнтаў, але і адказалі на сур'ёзныя пытанні аб нюансах прыёмнай кампаніі, аб правілах прыёму ў ВНУ выпускнікоў педкласаў, прадставілі сваю гісторыю паступлення ва ўніверсітэт. MEET-UP адбыўся пры садзейнічанні студэнцкага клуба БДПУ "Профіль+". Вучні школы атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць. Сустрэча прайшла вельмі плённа.

